Час патрабуе дзеянняў

На пасяджэнні Галіцкага сельскага выканаўчага камітэта разгледжаны пытанні, якія тычуцца рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”.
Аб тым, як наладжана справа па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў на тэрыторыі населеных пунктаў, далажыў участковы інспектар аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Ботчанка.
У гэты ж дзень прайшла сесія Галіцкага сельсавета. Распавядаючы пра гэта, старшыня сельвыканкама Валерый Філімонаў адзначае:
— Гаварылі пра тое, якія праблемы ўзнікаюць падчас выканання мер, прадугледжаных Указам № 70 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Нам у жыццёвых клопатах дапамагаюць 11 дэпутатаў сельсавета. Сярод іх — Мікалай Палазкоў, Святлана Аўчыннікава, Ірына Ягорчанка, Валерый Бабыльцоў і іншыя.
Знос нежылых дамоў працягваецца. Па меры неабходнасці рыхтуюцца дакументы ў суд у адносінах да тых гаспадароў, якія не адрэагавалі на папярэджанні сельвыканкама.
Паколькі калодзежы перададзены на баланс УКП “Камунальнік”, то названая арганізацыя пачысціла водавыток у Фядотавай Будзе, засыпала кінутыя калодзежы ў Мызе і г. д.
На сесіі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шапкін.
Мікалай ГЛУЗДОЎ.