Старадзедзінскія спявачкі

Старадзедзінскія спявачкі

Сёстры Каця, Даша, Маша Кірпічэнкі (на здымку) — адны з лепшых вучаніц Старадзедзінскай базавай школы. Дзяўчынкі не толькі з поспехам засвойваюць вучэбную праграму, але і з’яўляюцца актыўнымі ўдзельніцамі розных мерапрыемстваў і свят.
Гэтыя юныя жыхаркі вёскі Стары Дзедзін з задавальненнем спяваюць у фальклорным этнаграфічным калектыве “Астраначка”. Яны ведаюць нямала народных песень і абрадаў. Кожны, хто хоць раз чуў, як мілагучна яны спяваюць, ніколі не шкадаваў авацый у адрас гэтых здольных, працавітых дзяўчынак.
Таццяна Малініна.