Жанчына-сонейка

Жанчына-сонейка

Так ласкава называюць мясцовыя жыхары сваю зямлячку Ніну Філіпаўну Саковіч (на здымку), якая жыве ў вёсцы Вялікі Мох. Гэта 88-гадовая бабуля вядома сваёй дабрынёй, працавітасцю, гасціннасцю.
Доўгі час Ніна Філіпаўна адпрацавала на торфзаводзе. Выхавала траіх дзяцей. Мае пяць унукаў і чацвёра праўнукаў.
Працуй, рабі людзям дабро, будзь шчырым — вось такімі жыццёвымі прынцыпамі кіравалася заўжды добразычлівая жанчына. Таму людзі цягнуцца да яе. Дапамагаюць, калі трэба, і словам, і справай.
Зараз клапатлівая бабуля таксама імкнецца не сядзець без справы. Яна вырошчвае патрэбную гародніну, цікавіцца жыццём краіны праз перыядычныя выданні.
Таццяна ПАДЛІПСКАЯ.