Кланяецца нізка поле хлебаробу

Кланяецца нізка поле хлебаробу

Восень клапацілась,
Поле засявала,
А зіма надзейна
Коўдрай укрывала.
Вясна-працаўніца
Руні маладзіла,
Каб улетку жыта
Добра урадзіла.

Хлебароб заўзяты
Працаваў рупліва,
Каб была багатай,
Каб шумела ніва,
Каб звінела звонам
Радасным калоссе,
Каб у час зярнятка
Туга налілося.

Асыпае долы
Сонца пазалотай,
Важка хіліць голаў
Колас умалотны,
І калыша ніву
Малады вятрыска.
Поле хлебаробу
Кланяецца нізка.

Кланяецца нізка,
Дзякуе сардэчна
За штодзённы клопат,
Неспакой адвечны.
За любоў да працы,
Да вясковай долі
Кланяецца нізка
Хлебаробу поле.
Галіна Цыганкова.
(Снимок сделан 22 августа в ОСП «Подсобное хозяйство РУП «Климовичский ЛВЗ», когда председатель райисполкома Василий Захаренко (на снимке в центре) награждал первые в районе экипажи комбайнеров-тысячников.)