Жыве наша памяць

Жыве наша памяць

Напярэдадні 94-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі на Клімаўшчыне прайшлі мерапрыемствы з нагоды гэтай гістарычнай падзеі. Яна вызначыла ў свой час ход далейшага развіцця чалавецтва, натхніла мільёны людзей на барацьбу з прыгнётам і няроўнасцю.
Каштоўнасць Кастрычніка 1917 года для нашай краіны заключаецца ў тым, што ён стварыў магчымасці для фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Ідэі аб грамадстве сацыяльнай справядлівасці з’яўляюцца актуальнымі і зараз. Пераемнасць пакаленняў — той духоўны стрыжань, які кансалідуе наш народ, рэальна дапамагае сёння жыць і працаваць у імя стваральнай, квітнеючай Беларусі.
Аб гэтым распавядалі, віншуючы суграмадзян з памятнай падзеяй, у раённым цэнтры культуры першы сакратар райкама КПБ Пётр Гамолка, ветэран працы Марыя Чарняцова, малады спецыяліст, выкладчык дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 14 Ірына Кудлова.
Шчырымі апладысментамі дзякавалі ўдзельнікі ўрачыстасці артыстаў, падараваўшых землякам канцэрт мастацкай самадзейнасці. Гэта народны хор ветэранаў, ансамбль “Настальжы”, Таццяна Салдаценкава і Мікалай Шаўлюга і іншыя.
Вялі праграму Вольга Сакалова і Аляксандр Глуздоў.
Мікалай ЛЕНЧЫКАЎ.