Усе справы — на выдатна!

Усе справы — на выдатна!

У Лабжанскай сярэдняй школе добрых слоў заслугоўваюць многія вучні. Дзесяцікласніца Марына Фралова, безумоўна, сярод іх. Яна вучыцца на выдатна і ва ўсіх праводзімых мерапрыемствах паспявае прыняць удзел. Таксама з усёй адказнасцю выконвае абавязкі старшыні школьнага гісторыка-краязнаўчага музея, аб чым сведчыць дыплом другой ступені з рэспубліканскага конкурсу сярод этнаграфічных музеяў навучальных устаноў Беларусі.
Да ўсіх без выключэння школьных прадметаў Марына ставіцца сур’ёзна, бо марыць паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову. З года ў год паспяхова ўдзельнічае ў раённых прадметных алімпіядах. Апошнім разам па гісторыі ў яе быў вышэйшы бал, а па беларускай мове — увогуле першае месца. З абласной алімпіяды Марына Фралова прывезла заахвочвальны водгук.
Шмат добрага пра сваю вучаніцу гаворыць настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лабжанскай СШ Наталля Мікалаеўна Галалобава.
Валянціна КВАРЦЮК.