Два мільёны — на… гарэлку

У доме Валянціны (імя зменена — рэд.) спіртное лілося ракой. Прыйшлі ў “госці” суседзі. Як жа ўпусціць шанс гульнуць, калі гаспадыня з сужыцелем запрасіла іх сама! Нагода радасная: атрымала на маленькае дзіця дзяржаўную дапамогу ў памеры 2-х мільёнаў рублёў. Двое старэйшых дзетак безадказнай жанчыны гадуе ў іншай вёсцы цётка. Адзін, па заяве маці, знаходзіцца ў доме дзіцяці.
На пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама яна з’явілася ўся пакамечаная. У адказ на пытанні мовіла нешта невыразнае.
Затое яшчэ адна такая маці паводзіла сябе дзёрзка. Сыну, які прысутнічаў на пасяджэнні, сорамна было слухаць, як родны (біялагічна) чалавек адмахваецца ад яго і не хоча прымаць на сябе хаця б нейкую долю матэрыяльных затрат.
— Нічога я за яго не буду плаціць! — выкрыквала жанчына.
Штрафам у памеры 350 тысяч рублёў пакарана клімаўчанка, сын якой украў з магазіна дэзадарант і туалетную ваду на суму 100 тысяч рублёў. А ўвогуле законам прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.
Прадугледжана праводзіць выязныя пасяджэнні камісіі ў навучальных установах з удзелам моладзі.
Мікалай Ленчыкаў.