“Позірк на свет”

Дарагія сябры! Калі вы валодаеце ўменнем адлюстроўваць з дапамогай фотаапарата найбольш цікавыя падзеі з жыцця раёна, нашых землякоў, расказаць пра лепшых прапагандыстаў кнігі з ліку навучэнцкай моладзі, знайсці адметныя сюжэты з вопыту работы бібліятэкараў, настаўнікаў, працаўнікоў іншых сфер народнай гаспадаркі — для вас фотаконкурс «Позірк на свет».
Фотаздымкі павінны мець кароткія звесткі пра тое, дзе і калі зроблены. Лепшыя будуць змешчаны на старонках нашай газеты.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах рэдакцыі 5-11-60, 5-11-74.
Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў студзені 2013 года.
Жадаем творчых знаходак!