“Скарбніца нашай духоўнасці”

Конкурс з адпаведнай назвай аб’яўлены нашай установай. Ён прысвечаны Году кнігі і праводзіцца ў мэтах выхавання ў моладзі любві да мастацкага слова, прыцягнення шырокага кола пазаштатнага аўтарскага актыву да асвятлення грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага, духоўнага жыцця рэгіёна; гісторыка-патрыятычнага, экалагічнага выхавання і адукацыі насельніцтва.
Для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца матэрыялы розных жанраў на беларускай або рускай мовах. Аб’ём — не больш 2-х друкаваных лістоў.
Кантактны тэлефон 5-11-74.
Падвядзенне вынікаў конкурсу — у студзені 2013 года.