Будуюць, рамантуюць

На абслугоўванні даччынага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства «Жылкам» зараз знаходзяцца 402 дамы. З іх 165 размешчаны ў 15 населеных пунктах сельскай мясцовасці.
Цікава, што сярод такіх пабудоў ёсць старажылы, узведзеныя аж у 1898 годзе.
Сёлета прадпрыемству неабходна асвоіць 3954,3 млрд. рублёў па капітальнаму рамонту жылфонда.
Мікалай ГЛУЗДОЎ.