Яе дзеткі — нібы кветкі

Яе дзеткі — нібы кветкі

— Пачакайце крыху — зараз прывядуць з сада малых, — папрасіла прабачэння маці.— А вось таты няма — на рабоце па-за межамі раёна, ён — будаўнік.
Вялікая сям’я Багачовых — у Алены Сяргееўны і Віталя Фёдаравіча пяцёра дзяцей. Малодшыя — Крысціна (5 гадоў) і Віталік (6 гадоў) — ходзяць у дзіцячы садок “Івушка”, васьмігадовы Ваня — вучань другога класа СШ № 3, у восьмы клас гэтай жа школы ходзіць чатырнаццацігадовая Віялета, а трынаццацігадовая Аксана наведвае Гусаркаўскую базавую школу, вучыцца ў сёмым класе. Дзеці пабачылі і свет: Віялета ўжо ў шосты раз паедзе адпачываць у Англію, Ваня другі раз — у Іспанію.
Ад падсобнай гаспадаркі лікёрагарэлачнага завода сям’я атрымала дом (на так званым пасёлку Міхалін). Абсталявалі, прыдбалі добрую мэблю. Алена Сяргееўна працуе садаводам у падсобнай гаспадарцы ЛГЗ.
Вялікая сям’я — вялікія турботы. Затое тут змалку вядзецца, што ніхто не лайдачыць, старэйшыя дзеці даглядаюць малодшых, кожны мае свае абавязкі і сочыць за парадкам у доме. Як кажуць, усе пры справе.
Галіна ВІКТАРАВА.