Час бульбы!

Час  бульбы!

Сёлета вясна выдалася не вельмі цёплай, таму садзіць “другі хлеб” у нашым раёне пачалі не так даўно.
Дбайныя гаспадары Наталля і Васіль Стасевы з вёскі Асмолавічы разам са сваімі 5 сынамі сеюць каля трыццаці сотак бульбы (на здымку). У гэтай справе ім на дапамогу прыходзіць іх любімы конь, які жыве на падворку вяскоўцаў шэсць гадоў.
Бацькі вучаць дзяцей асабістым прыкладам не цурацца працы, сумленна выконваць прафесійныя абавязкі.
Маці працуе рабочай у КСУП “Эксперыментальная база Раднянская”, а бацька — ва УКП “Камунальнік”.
За добрае выхаванне дзяцей Наталля Алегаўна ўзнагароджана ордэнам Маці. Пра гэту сям’ю аднавяскоўцы кажуць шмат цёплых слоў.
Таццяна ПАДЛІПСКАЯ.