Добра пад матуліным крылом!

Добра пад матуліным крылом!

Так заўжды кажуць пяцёра дзяцей В.М.Цярэшчанкі, калі прыязджаюць у госці да сваёй матулі. Трое сыноў і дзве дачкі Валянціны Максімаўны памножылі яе мацярынскае шчасце, калі самі сталі бацькамі. Зараз у бабулі дзесяць унукаў і двое праўнукаў. Яе мацярынская пяшчота, быццам нябачная нітка, цягнецца за імі паўсюль, нягледзячы на адлегласць. А мабільная сувязь дазваляе чуць галасы родных, ведаць пра значныя падзеі ў іх жыцці.
Валянціна нарадзілася ў суседняй вёсцы Крупня. Калі выйшла замуж, то пераехала жыць на малую радзіму мужа. Цікава, што яе суседка (стараста вёскі) таксама адтуль родам.
Са сваёй другой паловай мая гераіня пазнаёмілася ў Львове, дзе ў той час яна працавала афіцыянткаю. Хто б мог падумаць, што лёс звядзе землякоў за тысячу кіламетраў ад роднай хаткі і з таго часу яны разам пойдуць адной дарогай?!
За плячыма Валянціны Максімаўны багаты жыццёвы вопыт і мудрасць, якімі яна шчодра дзеліцца з маладым пакаленнем. Сёлета яна сустрэла сваю 82-ю вясну.
Таццяна ПАДЛІПСКАЯ.