Новы слоўнік

Новы слоўнік

Фонд школьных бібліятэк раёна папоўніўся новым слоўнікам беларускай мовы. Гэта найбольш поўнае акадэмічнае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам змен, што адбыліся ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.
Выданне змяшчае каля 150 тысяч слоў. Яно значна дапоўнена лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа выклікаць цяжкасці пры напісанні па новых правілах.
“Слоўнік беларускай мовы” з’яўляецца даведнікам па арфаграфіі, арфаэпіі, акцэнтуацыі і словазмяненні.
— Наша мова вельмі мілагучная. З цікавасцю вывучаю яе ў школе. Чытаю творы на роднай мове. Каб папоўніць слоўнікавы запас, нярэдка звяртаюся да розных слоўнікаў. Упэўнена, што гэта кніга будзе вельмі карыснай для нас, вучняў, і дапаможа нам павысіць культуру беларускай літаратурнай мовы, — кажа васьмікласніца СШ № 3 Ілона Вазмілава (на здымку).
Таццяна Падліпская.