Запрашае батлейка!

Хлопчыкі і дзяўчынкі з гуртка “Юныя фалькларысты” Клімавіцкага ЦТКіЭ пад кіраўніцтвам педагога М.У.Сяменчыкавай адрадзілі старадаўні лялечны тэатр — батлейку.
— Яны стварылі сцэну (двух’ярусную драўляную скрыню, якая нагадвала царкву ці домік. Дзеі пастановак адбываліся ў верхнім і ніжнім ярусах) і пачалі рыхтаваць спектакль — народную казку “Церамок”. На вясенніх канікулах навучэнцы гуртка запрасілі сваіх аднагодкаў на спектакль. Юныя акцёры расказалі гледачам, што такое батлейка, а потым паказалі казку. Апладысменты ўдзячных гледачоў сведчылі пра тое, што дэбют прайшоў на “выдатна”, — расказвае метадыст ЦТКіЭ Пётр Шашкоў.
Нагадаем, што батлейка ўзнікла ў Заходняй Еўропе ў 15 стагоддзі. Яе пастановы былі ў асноўным на рэлігійную, у прыватнасці, біблейскую тэматыку. На тэрыторыю Беларусі яна трапіла праз Польшчу і Украіну ў 16 стагоддзі.
Таццяна Падліпская.