Ціманаўскія наватары

Падведзены вынікі XX рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. У намінацыі “За навацыі ў вобласці бібліятэчнай справы” першай прэміі удастоена Ціманаўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк (загадчыца Галіна Анатольеўна Курлукова).
Своеасаблівай візітнай карткай бібліятэкі з’яўляецца даследчая работа па матэрыялах аб Савініцкай сельскай школе — праект “Жывая памяць — Савінічы”, які быў прысвечаны 25-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС ( у сувязі з гэтай аварыяй жыхары вёскі вымушаны былі пакінуць родныя мясціны).
Ад Магілёўскай вобласці ў дадзеным конкурсе прымалі ўдзел 7 публічных бібліятэк. Акрамя Ціманаўскай, яшчэ тры ўвайшлі ў лік пераможцаў.
Галіна Цыганкова.