На «Пісьмянковым лузе»

У вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна — на радзіме паэта, журналіста, галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва» Алеся Пісьмянкова — адбылося І абласное свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг», прысвечанае памяці знакамітага земляка.
У рамках свята прайшлі конкурсы паэзіі, аўтарскай песні, майстроў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, літаратурныя выставы, канцэрты.
Не з пустымі рукамі вярнуліся з Касцюкоўшчыны нашы клімаўчане. Дыпломы атрымалі цэнтральная бібліятэка (за выставу «Клімаўшчына літаратурная») і бібліятэкар гарадской бібліятэкі № 1, маладая паэтка Ганна Жылінская. Дыпломам І ступені ўзнагароджаны дырэктар раённага Дома рамёстваў, член Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Котаў.
Галіна ЦЫГАНКОВА.