Не шкодзьце!

Прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый, прыватныя гаспадары стараюцца ўпрыгожыць прылягаючую тэрыторыю зелянінай, кветкамі. Вось і работнікі дзіцячага сада “Бярозка” разам з малымі таксама нямала папрацавалі з такой мэтай.
— Але праз некалькі дзён хтосьці сарваў кветкі, выкапаў дрэўцы туі, якія мы набылі за свае ўласныя грошы, — кажа загадчыца сада Таццяна Аляксандраўна Прошка. — Пасадзілі іх другі раз — і зноў хтосьці нашкодзіў.
А напярэдадні фестывалю ў адзін з ранкаў па вуліцы Леніна прахожыя ўбачылі перавернутыя трох’ярусныя клумбы.
Хочацца прысароміць такіх людзей: не рабіце іншым зла. Усё ў нашым жыцці вяртаецца.
Раіса Раманава.