У сельсаветах раюцца

Надзённыя пытанні абмеркаваны на пасяджэннях Галіцкага, Гусаркаўскага, Кісялёва-Будскага, Родненскага сельскіх Саветаў дэпутатаў.
У Галічах гаворка тычылася адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў на тэрыторыі сельсавета.
Гусаркаўскі актыў прааналізаваў работу са зваротамі грамадзян у першым паўгоддзі і меры па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўных органаў, стан умацавання пажарнай бяспекі на тутэйшай тэрыторыі.
Падрыхтоўка арганізацый і ўстаноў да асенне-зімовага сезону 2012-2013 г.г., работа мясцовага лясніцтва па забеспячэнню насельніцтва дравамі, лесаматэрыяламі стала прадметам размовы ў Кісялёвай Будзе.
Як лепш наладзіць работу са зваротамі грамадзян, забяспечыць належны стан законнасці і правапарадку — гэтыя праблемы абмеркаваны ў Родні.
Мікалай Майскі.