Выкладчык і даследчык

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў выдадзены калектыўны зборнік “Мастацтва і масавая культура”. У ім змешчаны матэрыялы рэспубліканскай навукова-творчай канферэнцыі, прысвечанай 65-годдзю Акадэміі.
Адзін з апублікаваных дакладаў — “Ідэалагізацыя мастацкага кіно. Дзяржаўная палітыка ў беларускім кінамастацтве (1924-41 гг.)” — належыць Аляксандру Іванавічу Лапо — магістру гістарычных навук, выкладчыку беларускай нацыянальнай гімназіі № 4 г. Мінска, выпускніку БДУ і СШ № 3 г. Клімавічы.
Валянціна КВАРЦЮК.