Новая кніга Івана Пехцерава

Клімавіцкі паэт, а ў цяперашні час жыхар г. Магілёва Іван Пехцераў за апошняе дзесяцігоддзе стаў лаўрэатам трох прэмій: абласной — “Чалавек года” (2002 г.), літаратурнай імя Аляксея Пысіна абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010 г.) і гарадской — “Дасягненне” (2012 г.).
Магілёўская абласная друкарня ім. Спірыдона Собаля не так даўно выдала зборнік вершаў, паэм і прозы Івана Пехцерава “Свет Родины”. Мне падаецца, што ўсе творы аўтара, якія ўвайшлі ў зборнік, цалкам адпавядаюць яго назве.
Адкрываецца ён ключавым вершам “Бессмертие”:
Нас топталии конями и жгли,
Зарывали в могилы живыми,
Чтоб исчезло навеки с земли
Даже наше славянское имя.
Но, чтоб всходы пришли за жнивьем,
Чтоб зерно наливалось и спело,
Мы, убитые, снова живем,
Мы, воскресшие, встали из пепла.

Святло Радзімы звонкім ручайком бруіцца з кожнага твора Івана Пехцерава. Аўтар з сыноўняй любоўю гаворыць і пра сваю малую радзіму, і пра вялікую Айчыну. Цэлы цыкл вершаў прысвечаны вялікім бітвам нашых продкаў на палях Куліковым, Барадзінскім, пад Прохараўкай.
У кнізе нямала магілёўскіх адрасоў: паэма “Салтановкая баталия” (бітва пад Салтанаўкай каля Магілёва ў 1812 годзе рускіх і французскіх армій), драма ў вершах “Синий колодец”, якая напісана на аснове падання пра блакітную крыніцу, што каля вёскі Кліны на Слаўгарадчыне; аповесць “Соловей с хутора Тургеневка”, якая ўслаўляе гераізм магіляўчан у гады нямецкай акупацыі, і іншыя.
Багата вершаў, у якіх паказваецца прыгажосць роднага краю, яго людзей, праблемы сённяшняга жыцця.
Віктар Арцем’еў,
член Саюза пісьменнікаў Беларусі.