Кнігі ад мясцовых журналістаў

Кнігі ад мясцовых журналістаў

Завяршаецца Год кнігі. Па ўсёй краіне прайшлі шматлікія цікавыя акцыі і мерапрыемствы. Зразумела, што самы актыўны ўдзел у іх прымалі супрацоўнікі бібліятэк, вучні і студэнты. Мы неаднаразова расказвалі жыхарам нашага раёна пра гэтыя падзеі. Каб унесці і свой уклад у агульную справу, журналісты “Роднай нівы” вырашылі зрабіць жыхарам аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян, што ў Барысавічах, адпаведны падарунак — кнігі з асабістых бібліятэк.
Журналісты — народ не толькі, які піша, але і які чытае. Кожны з нас, можна сказаць, закаханы ў кнігу. Мы ведаем, што жыхары аддзялення таксама любяць чытаць (пра гэта сказала загадчык Іна Ветрава). Ва ўстанове нават ёсць невялікая бібліятэка, і яна раз-пораз папаўняецца за кошт дабрачынных дарункаў клімаўчан. Чарговымі «навасёламі» сталі нашы кнігі.
Чытайце — на карысць, на радась, на цікавы вольны час! З Новым Годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Галіна Цыганкова.