Залатыя юбіляры

Залатыя  юбіляры

Андрэй і Надзея Шэршун пяцьдзясят гадоў прайшлі разам па жыццёвай дарозе, шануючы сямейныя лад ды згоду. Будзянская дзяўчына і хлопец з Украіны пазнаёміліся ў Данбасе. Яна там вывучылася на маляра-тынкоўшчыка і засталася працаваць па спецыяльнасці, ён быў шахцёрам. Ажаніўшыся, маладыя людзі ў 1961 годзе прыехалі жыць на Клімаўшчыну. Пабудавалі дом у Будзе, на працу ўладкаваліся ў саўгасе “Высакоўскі”: Надзея Аляксандраўна жывёлаводам, Андрэй Іванавіч — трактарыстам. Кіраўніцтва гаспадаркі не раз узнагароджвала іх за сумленную, плённую працу. І дзяцей яны вырасцілі такімі, што не сорамна цяпер за іх (усе маюць добрыя сем’і). Люба жыве ў Данецкай вобласці, Галя — бліжэй, у Чавускім раёне, а Саша — зусім побач, у аграгарадку Ціманава. Таксама не нарадуюцца бабуля з дзядулем унукамі. Дачакаліся ўжо праўнукаў і спадзяюцца, што будуць яны таксама добрымі, паважанымі людзьмі.