Была машына…

Сябра папрасіў сябра падвезці вечарам куды яму трэба было. Юнак з лёгкім сэрцам пагадзіўся. Балазе, машына пад рукой. У… гаражы бацькі. А тое, што правоў на кіраванне няма і іншых дакументаў — не бяда. Завёў “тачку” — і газуй сабе. Пакуль падлетка не спынілі супрацоўнікі міліцыі. Скончылася “падарожжа” як і павінна было скончыцца. Бацькам Уладзіслава давялося вы-плаціць штраф за два парушэнні правілаў дарожнага руху. Па пяцьсот тысяч беларускіх рублёў за кожнае. Хаця па максімуму належала — 27 БВ.
Ці перапалохаліся 14-гадовыя дзяўчынкі, калі іх затрымалі а дванаццатай гадзіне ночы на вуліцы? Адна з іх, успомніўшы ўсё, на пасяджэнні заплакала. Магло б усё скончыцца немаведама як… Між іншым, школьніца на добрым рахунку, як зазначыў дырэктар. Такая прагулка наступны раз можа мець непрадказальныя вынікі. У тым ліку — пастаноўку на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх. Дзецям і іх законным прадстаўнікам гэта растлумачана. Але дзе гарантыя, што адна з сельскіх школьніц, сустрэўшы ў клубе наглядна знаёмага, не пацягнецца зноў па яго прапанове да шклянкі са спіртным пры зручным выпадку.
Пасяджэннем кіравала намеснік старшыні райвыканкама Кацярына Музычэнка.
Мікалай Майскі.