І колькасцю, і ўменнем

У халады спецыялісты ААТ “Клімавіцкая ПМК “Сельспецмантаж” (начальнік Аляксандр Нікалаенка) працягваюць напружаную работу па пераабсталяванню і абслугоўванню малочна-таварных ферм.
— Спраў больш, чым дастаткова, — кажа галоўны інжынер Віталь Асмалоўскі. — Напрыклад, у Ціманава, Свірэлі, Родні, іншых гаспадарках робім электрамантажнае, сантэхнічнае абсталяванне. Праводзім бягучае абслугоўванне малочных залаў, малакаправодаў па раёну. З гэтымі абавязкамі паспяхова спраўляюцца брыгады Міхаіла Захарэнкі і Аляксандра Кавалёва.
Мікалай ГЛУЗДОЎ.