Пераможцы конкурсу

У сувязі з аб’яўленнем Прэзідэнтам краіны 2012 года — Годам кнігі рэдакцыя “Роднай нівы” праводзіла сярод чытачоў газеты творчы конкурс “Скарбніца нашай духоўнасці” і фотаконкурс “Позірк у свет”.
Трэба зазначыць, што на працягу года рэдакцыя атрымала звыш паўсотні аўтарскіх матэрыялаў па дадзенай тэматыцы: вершаў, замалёвак, фотаздымкаў, нататкаў. Найбольш актыўна з намі супрацоўнічалі метадыст Клімавіцкага ЦТКіЭ Пётр Шашкоў, педагог-арганізатар СШ № 3 Ганна Рагавенка, настаўнік Ціманаўскай СШ Сяргей Шылаў (прыносілі фота і празаічныя творы), адзінаццацікласніца з Мінску Паліна Лук’яновіч, настаўнік СШ № 1 Пётр Шутаў, юнкоры ЦТКіЭ Аліна Рабцава і Марына Залаценка, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага гуртка “Радзімазнаўства” Клімавіцкага цэнтра творчасці Мікалай Стальмакоў, дырэктар раённага краязнаўчага музея Людміла Андрушкова, кіраўнік школьнага гісторыка-краязнаўчага музея Лабжанскай школы-сада Ірына Навагродская (проза і вершы), загадчык Мілаславіцкага Дома культуры Аляксандр Пукілаў (вершы).
Пераможцамі конкурсу прызнаны Паліна Лук’яновіч (проза) і Пётр Шашкоў (фота).
Мы дзякуем усім, хто дасылаў нам свае работы, і прапануем працягнуць творчае сяброўства. А таксама запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх жадаючых.
Галіна ЦЫГАНКОВА.