За высокі прафесіяналізм

Удзельнік абласнога агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы дзіцячых бібліятэк па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры «Родная мова — бясцэнная спадчына» Валянціна Буракова ўзнагароджана Дыпломам за высокі прафесіяналізм.
Як адзначыла дырэктар Клімавіцкай БС Таццяна Пятроўна Даменікан, Валянціна Віктараўна ў бібліятэчнай сферы без малога трыццаць гадоў, а ў гарадской дзіцячай бібліятэцы — з 2006 года. Яна паспяхова працуе па праграме «Далучыцца да роднага слова». Журы вельмі спадабаліся метадычныя распрацоўкі па тэме, сцэнарыі праведзеных акцый («Унукі аб дзядах-героях», Павіншуй ветэрана з Перамогай»), конкурсу «Міс-Беларусачка» і шматлікіх масавых мерапрыемстваў з дзецьмі.
Валянціна КВАРЦЮК.