Добрым словам падбадзёрыць!

Добрым  словам  падбадзёрыць!

Зараз у раёне на надомным абслугоўванні знаходзіцца 550 адзінокіх, адзінока пражываючых пенсіянераў, інвалідаў першай ці другой групы. Да іх спяшаюцца на дапамогу 80 сацыяльных работнікаў Клімаўшчыны.
Для некаторых адзінокіх пенсіянераў сацыяльны работнік даўно ўжо стаў не толькі памочнікам, а і нібы сваяком.
— Мне не першы год дапамагае сацыяльны работнік Раіса Тургунбаева. Яна для мяне ўжо, нібы родная дачка. Рая — малайчынка. Усё робіць сумленна, ніколі не лічыцца з асабістым часам. Для нас, адзінокіх людзей, галоўнае ўвага і гутарка, — кажа 75-гадовая клімаўчанка Нэлі Дзмітрыева. — Мая дачка жыве ў Горках. Ёсць двое ўнукаў. Кожны дзень яны тэлефануюць мне, нярэдка прыязджаюць у госці. Родныя завуць да сябе, але я не хачу нікуды ехаць са сваёй хаты, пакуль рукі нешта робяць і ногі ходзяць, — гаворыць Нэлі Георгіеўна.
Працай Раісы Тургунбаевай задаволена і кіраўніцтва. Больш за чатырнаццаць гадоў жанчына працягвае руку дапамогі адзінокім пенсіянерам. Яна і падбадзёрыць сваіх падапечных, і ў тэрмін выканае іх заказ, і ветліва пагаворыць з імі… Раіса Стэфанаўна — маці пецярых дзяцей, шчаслівая бабуля траіх унукаў.
Таццяна Падліпская.
На здымку: Раіса Тургунбаева і Нэлі Дзмітрыева.