Пастаўлены задачы

У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы адбылося пасяджэнне калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама.
Абмеркаваны вынікі яго работы ў 2012 годзе і задачы на бягучы.
З дакладам выступіў начальнік упраўлення Андрэй Кунцэвіч. Адзначана, што сёлета асноўным накірункам дзейнасці з’яўляецца ідэалагічнае забеспячэнне выканання планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мерапрыемстваў Года беражлівасці, Дня беларускай пісьменнасці ў г. Быхаў і іншых. З гэтага боку трэба разглядаць выхад рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі на самаакупнасць, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і фінансава-эканамічнага становішча, выкананне прагнозных паказчыкаў падведамаснымі арганізацыямі, развіццё супрацоўніцтва з арганізацыямі грамадзянскага сектара. Прынята адпаведная пастанова.
Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, асабісты ўклад у рашэнне сацыяльных задач раёна ўзнагароджана начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Марыя Пракопчык.
Ганаровай граматы ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама ўдастоены калектыў тэлепраграмы “Мір ТВ” (дырэктар Валянціна Рогаўцава) — за мэтанакіраваную работу па асвятленню правядзення грамадска-палітычных падзей, ходу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, прапаганду здаровага ладу жыцця і сямейных каштоўнасцей.
У рабоце калегіі прыняў актыўны ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.
Ул.інф.