Урок прыгажосці

У раённым краязнаўчым музеі адбылася сустрэча навучэнцаў 11 групы Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, будучых механікаў, з мастаком Леанідам Ячневым.
Пасля знаёмства з персанальнай выставай майстра ўсе з цікавасцю прагледзелі відэафільм, які Леанід Леанідавіч здымаў падчас свайго падарожжа па рацэ Асцёр з расійскім мастаком Уладзімірам Берднікавым.
Потым усе агледзелі экспанаты выставы майстроў мастацтваў Кітая і новыя паступленні ў музей. Дзеці былі прыемна ўражаны.
Правёў гэты ўрок выкладчык беларускай мовы і літаратуры Уладзімір Загорскі.
Мікалай РАСКАТАЎ.