Клімавіцкія «Зорачкі» прымуць удзел у міжнародным фестывалі «Залатая пчолка»

Фестываль дзіцячай творчасці “Зорачкі” зноў сабраў сваіх маленькіх сяброў з дзіцячых садкоў горада.
— Мы ўпэўнены, што наш фестываль падорыць нам шмат новых і яркіх зорачак і адкрые ім дзверы ў вялікі шлях мастацтва, — сказала намеснік старшыні райвыканкама Кацярына Музычэнка.
У канцы сустрэчы начальнік аддзела адукацыі Наталля Яўгенаўна Глушакова падзякавала ўсім удзельнікам мерапрыемства за гэтае свята. Кожны дзіцячы садок быў узнагароджаны дыпломам, цацкамі і салодкімі прызамі. Але галоўным сюрпрызам стала навіна аб тым, што ўсе артысты гэтага фестываля будуць задзейнічаны ў міжнародным фестывалі “Залатая пчолка”, які прыйдзе ў наш горад 29 мая.
Ганна РАГАВЕНКА.
На здымку: трыо з дзіцячага садка “Светлячок” з песняй “Ох, Сярожка”.