Увага: конкурс!

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку арганізацыі
і правядзення конкурсу эскізных
праектаў манументальна-
скульптурнай кампазіцыі,
прысвечанай Баркалабаўскаму
летапісу ў г.Быхаве

1. Мэтай конкурсу эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу ў г. Быхаве (далей — конкурс), з’яўляецца пошук найлепшага мастацкага рашэння манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу. Стварэнне манументальна-скульптурнай кампазіцыі прымеркавана да правядзення ХХ Дня беларускай пісьменнасці ў г.Быхаве.
2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
3. Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыію.
4. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца за месяц да пачатку яго правядзення на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і змяшчае звесткі аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, парадку і тэрмінах абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
5. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце памерам 1,0х1,0 м, мець сціслую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння манументальна-скульптурнай кампазіцыі і яе мадэль у маштабе.
6. У мэтах захавання ананімнасці аўтараў конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца на ўсіх матэрыялах у левым верхнім вуглу, а таксама на аўтарскім канверце.
У запячатаны канверт укладваюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку, а таксама адрас і кантактны тэлефон удзельніка альбо калектыву ўдзельнікаў конкурсу.
Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правіл афармлення і прадстаўлення конкурсных матэрыялаў праект адхіляецца ад разгляду.
7. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін па 19 красавіка 2013 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да сапраўднага Палажэння па адрасу: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб 316, кантактныя тэлефоны: +37517-203-91-31.
Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены аўтарамі па 19 красавіка 2013 г. не пазней 17.00 па адрасу: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
8. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 26 красавіка 2013 г. Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
9. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не меньш паловы склада журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў “за” і “супраць” голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
10. Крытэрыі ацэнкі эскізных праектаў:
адпаведнасць умовам конкурсу
высокі прафесійны ўзровень;
выкарыстанне арыгінальнага кампазіцыйна-пластычнага рашэння.
11. Аўтарскія канверты распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу. Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
12. Рашэннем журы вызначаюцца эскізныя праекты, якія займаюць 1-е, 2-е і 3-е месцы.
13. Для пераможцаў конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя грашовыя прэміі:
1-е месца — атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 10 млн. рублёў;
2-е месца — атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 7 млн. рублёў;
3-е месца — атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 5 млн. рублёў.
14. Выдаткі, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем конкурсу, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.
15. Для фінансавання конкурсу могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
16. Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.
17. Пасля заканчэння работы журы конкурсныя матэрыялы вяртаюцца аўтарам.

Дадатак
да Палажэння аб парадку
арганізацыі і правядзення
конкурсу эскізных праектаў
манументальна-скульптурнай
кампазіцыі, прысвечанай
Баркалабаўскаму летапісу
ў г. Быхаве

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

_______________________________
прозвішча, асабістае імя,
імя па бацьку, тэлефон

________________________________
________________________________
________________________________

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ

Прашу ўключыць мяне ў спіс удзельнікаў конкурса эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу ў г. Быхаве.
Абавязуюся прадставіць конкурсныя матэрыялы 19 красавіка 2013 г. не пазней 17.00 па адрасу: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
З умовамі конкурсу азнаёмлен і згодзен.

_______________ _______________ ___________________
дата подпіс ініцыялы, прозвішча