Клімаўшчына сустрэла Дзень Незалежнасці

Клімаўшчына сустрэла Дзень Незалежнасці

Трэцяе ліпеня 1944 года займае адмысловае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Чым болей час аддаляе нас ад гэтай даты, тым ярчэй паўстае перад намі незгасальны подзвіг народа, які абараніў незалежнасць не толькі нашай Радзімы, але і свету ад фашысцкай чумы.
У Клімавічах прадстаўнікі ўлады, грамадскасці, прадпрыемстваў і арганізацый раёна ўсклалі кветкі на Брацкую магілу на гарадскіх могілках, потым асноўныя падзеі перанесліся ў цэнтральную частку горада. Пасля імправізаванага шэсця ля Вечнага агню адбыўся мітынг, прысвечаны знамянальнай падзеі. Са святам клімаўчан павіншаваў старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка.
У Вялікай Айчыннай вайне савецкі народ быў шчытом ад зняволення не толькі для Еўропы, але і для ўсёй сусветнай супольнасці. І мы ганарымся тым, што часткай гэтага народа і вялікай краіны былі мы — беларусы. Мы паважаем і памятаем усіх, хто набліжаў Вялікую Перамогу. Іх імёны — жывых і загінуўшых — навечна ўпісаны ў гісторыю.
Васіль Аляксеевіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Васілю Падліпскаму, грашовую прэмію — ветэрану працы Алене Латыголец. На мітынгу выступілі інжынер-тэхнолаг ААТ “Клімавіцкі КХП” Ганна Троцкая і выпускнік Клімавіцкай раённай гімназіі Андрэй Максімчанка.
Хвілінай маўчання клімаўчане ўшанавалі памяць тых, хто загінуў на полі бою, абараняючы нашу Радзіму.
На сцэне амфітэатра адбыўся святочны канцэрт “Квітней, родная Беларусь!”. Прайшлі іншыя мерапрыемствы. Завяршылася свята маладзёжнай патрыятычнай акцыяй “Праспяваем гімн разам!”
Нікіфар МІНЧАНКА.

Клімаўшчына сустрэла Дзень Незалежнасці
Клімаўшчына сустрэла Дзень Незалежнасці
Клімаўшчына сустрэла Дзень Незалежнасці
Клімаўшчына сустрэла Дзень Незалежнасці
Клімаўшчына сустрэла Дзень Незалежнасці
Клімаўшчына сустрэла Дзень Незалежнасці