Папараць-кветку шукалі…

Папараць-кветку шукалі…

Народнае свята “Купалле” кожным з нас успрымаецца па-свойму. Але ніхто не будзе аспрэчваць той факт, што яно мела вялікае значэнне для нашых продкаў. І калі табе пашчаслівіцца дашукаць папараць-кветку, то зробішся магутным, пачнеш разумець мову жывёл і птушак.
Клімаўчане святкавалі Купалле ў гарадской рошчы, дзе ля вогнішча адбылося тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Купаліша і Купалінкі, Лясуна, нячыстай сілы. Зразумела, што ў рэшце рэшт дабро перамагло. Галоўнае, каб у вашых сэрцах гарэў купальскі агонь, агонь памяці і духоўнасці. Спадзяемся, што купальскае вогнішча будзе асцярагаць клімаўчан ад хваробаў і бедаў. Ну, а ўсім тым, хто не здолеў адшукаць кветку шчасця, пашанцуе ў наступны раз.
Перад клімаўчанамі і гасцямі свята ў гэты дзень выступалі артысты раённага цэнтра культуры і Ціманаўскага сельскага Дома культуры.
Нікіфар МІНЧАНКА.