Пісьмянкоў луг

Пісьмянкоў луг

У г. Касцюковічы пройдзе ІІІ абласное свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, прысвечанае памяці паэта Алеся Пісьмянкова. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 24 мая ў 10.00 у гарадскім амфітэатры.
У праграме свята: конкурс аўтарскай песні; канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Чэрыкаўскага, Крычаўскага, Клімавіцкага, Хоцімскага раёнаў “Галасы Прыбяседдзя”; вечар паэзіі “На таленты багатая зямля” з выступленнем і ўзнагаро-джаннем пераможцаў конкурсаў паэзіі і аўтарскай песні і інш. У вячэрняй праграме (17.00 — 18.30) — канцэрт калектыву “Гуляй, казак”.
Будуць працаваць: дзіцячая літаратурная пляцоўка; перасоўныя тэматычныя выставы; перасоўны кінатэатр; гандлёвыя рады, атракцыёны.