Аграгарадок Родня запрашае на свята!

13 верасня 2014 г. у аграгарадку Родня Клімавіцкага раёна адбудзецца раённае свята «Дажынкі-2014».
У рамках свята з 11.00 да 23.00 запланавана правядзенне наступных мерапрыемстваў:
— святочнае шэсце перадавікоў уборачнай кампаніі «У гонар майстроў ураджаю»;
— парад сельскагаспадарчай тэхнікі;
— урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў спаборніцтва і перадавікоў жніва «Віншуем з «Дажынкамі!»;
— выстаўка караваяў, выпечкі і хлебабулачных вырабаў кулінараў Клімавіцкага раёна «Свята хлеба», а таксама «Свята квасу»;
— «Плошча майстроў», майстар-класы і творчыя прэзентацыі розных відаў рамёстваў;
— работа імправізаваных сельскіх падвор’яў «Свята малака», «Свята грыба», «Свята бульбы», «Свята бурака» (выстаўка-продаж вырабленай прадукцыі, работа тэматычных пляцовак, выступленні самадзейных артыстаў);
— тэматычная праграма фальклорных творчых калектываў з  удзелам калектываў са званнем «народны» «Клімавіцкі кірмаш»;
— святочны канцэрт «У карагодзе сяброў» з запрашэннем артыстаў з суседніх раёнаў Магілёўскай і Смаленскай абласцей;
— эстрадны канцэрт «Скарбніца талентаў зямлі клімавіцкай»;
— дзіцячае свята на «Дажынках»;
— выстаўка-плошча метадычных распрацовак і вырабаў тэхнічнай творчасці УА «Клімавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 14», УА «Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж»;
— вернісаж мастакоў «Мая клімавіцкая старонка»;
— выстаўка мастацкай літаратуры «Клімаўшчына літаратурная»;
— спартыўнае свята «Свята маладосці, здароўя, прыгажосці»;
— маладзёжны праект «Уладар сяла»;
— святочная дыскатэка, феерверк;
— работа гандлёвых радоў, аб’ектаў грамадскага харчавання, атракцыёнаў.
Пачатак свята ў аграгарадку Родня ў 11.00.
Да аграгарадка Родня з аўтастанцыі Клімавічы ў 10.00 будуць арганізаваны дадатковыя рэйсы аўтобусаў аўтапарка, адваротныя рэйсы — у 17.00.
Запрашаем усіх на свята!