Гісторыя свята

Дажынкі — старажытнае земляробчае свята. Адзначаецца яно з тых часоў, калі селянін пачаў вырошчваць збожжавыя культуры. Такім чынам нашы продкі аддавалі даніну павагі матухне-зямельцы і бацюхне-хлебу.
Упершыню рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі» прайшоў у 1996 годзе ў Століне. Далей сталіцамі свята былі: 1997 — Масты;1998 — Нясвіж; 2000 — Шклоў; 2001 — Мазыр; 2002 — Полацк; 2003 — Пружаны; 2004 — Ваўкавыск; 2005 — Слуцк; 2006 — Бабруйск; 2007 — Рэчыца; 2008 — Орша; 2009 — Кобрын, 2010 — Ліда, 2011 — Маладзечна, 2012 — Горкі, 2013 — Жлобін. У 1999 годзе свята адмянілі з-за рэкордна нізкага ўраджаю.
З 2014 года пачынаецца новая гісторыя.