Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь

1639813 сакавіка ў раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
15 сакавіка 1994 года парламентам краіны быў прыняты Асноўны Закон дзяржавы. Да гэтага рашэння дэпутаты ішлі доўгі час. Быў выкарыстаны вопыт дзяржаўнага ўладкавання розных краін свету.
Удзельнікаў мерапрыемства са святам павіншаваў старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка.
Васіль Аляксеевіч пад-крэсліў, што кожны грама-дзянін краіны абавязан ведаць і выконваць законы. Праз гэта ён паважае сваю краіну. Канстытуцыя з’яўляецца адным з галоўных атрыбутаў грамадства, сімвалам годнасці і гонару краіны. За мінулы час Беларусь паказала здольнасць выконваць сацыяльныя абавязкі, гарантаваць правы грамадзянам, быць канкурэнтаздольнай на сусветным узроўні. Мы жадаем бачыць сваю Радзіму яшчэ больш моцнай, квітнеючай. А таму трэба яшчэ шмат зрабіць для 16395павышэння якасці жыцця людзей, а поспех у вырашэнні гэтай задачы залежыць ад кожнага з нас.
Васіль Захарэнка ўручыў лепшым маладым суайчыннікам галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна па ўсёй краіне праводзіцца акцыя “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. Галоўны дакумент падкрэслівае, што маладыя людзі становяцца сапраўднымі грамадзянамі, стваральнікамі гісторыі сваёй краіны.
З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прысутных у зале павіншавала ветэран педагагічнай працы Вера Дробышава. Са словамі прывітання да ўдзельнікаў свята звярнуліся Іван Курносаў і Дзмітрый Семянцоў, піянеры з трэцяй гарадской школы.
У канцэртнай праграме, прысвечанай 21-й гадавіне з дня прыняцця Канстытуцыі, бралі ўдзел народны аркестр духавых інструментаў, Дзяніс Ларкін, Наталля і Аляксей Тарноўскія, узорны харэаграфічны калектыў “Жывіца”, вакальная трыа, Яна Пракоф’ева, узорны калектыў народнай музыкі “Лабжаначка”, Нікіта Барсукоў, ансамбль духавых інструментаў, Крысціна Гаравая.
Вядучымі мерапрыемства былі Тамара Давыдова і Сяргей Булянкоў.
Нікіфар МІНЧАНКА.