Ловіць рыбку мужык
Першага красавіка.
Жонка рыбкі хоча.
Падымае мужыка
Ледзь не сярод ночы.
Вочы сонныя працёр —
Мо жартуе люба?
Ды каханая ва ўсмешцы
Толькі крывіць губы.
— Падымайся, мужанёк.
— Дык сягодня ж свята!
— Вось да свята й
прынясеш
Мне улоў багаты.
Забірай сваю вуду,
Забірай і снасці.
Во-о-сь такога шчупака
Хопіць мне для шчасця.
Упіраецца мужык:
— Я табе дзіўлюся!
Лёд жа тоненькі зусім.
Раптам утаплюся?
Толькі жонка адгаворак
Слухаць не жадае —
Бярэ мужа за каўнер
Ды за дзверы пхае:
— Не дуры мне галавы!
Песенька знаёма.
Як не зловіш шчупака,
Не прыходзь дадому.
Разабрацца як след —
З бабай марна спрэчка.
Ён узяў веласіпед,
Паехаў на рэчку.
Сонца лашчыць спіну,
Ветрык абдзімае.
Ловіць рыбку мужык…
За вудой драмае!
Галіна ЦЫГАНКОВА.