З Новым годам, клімаўчане!
З Новым годам, землякі!
Неба зорнымі вачамі
Нам струменіць прамянькі,
Сыпле зоры, нібы ў жніўні,
Млечны шлях у даль бяжыць.
Значыць, будзем жыць шчасліва,
Значыць, добра будзем жыць!
З Новым годам, клімаўчане,
Вас хачу павіншаваць.
Год мінулы за плячамі,
І не трэба сумаваць.
Новы год не горшым будзе,
Ён пакрочыць дзень за днём.
Мы падставім ветру грудзі,
Сотні новых спраў пачнём!
З Новым годам, клімаўчане!
Хай вас радасць не міне.
І сустрэнецца каханне,
І удача зазірне.
Дзед Мароз ужо спяшае —
Падарункаў поўны мех.
З Новым годам, клімаўчане!
Хай здзяйсняюцца жаданні,
Хай гучыць
Шчаслівы смех!
Галіна Цыганкова.