Ганарымся Беларуссю

Дваццаць чатыры гады таму ў Беларусі быў прыняты Асноўны Закон, які адкрыў прастор для рэалізацыі ўласнай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Традыцыйна 15 сакавіка па ўсёй краіне адбываюцца ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У Клімавіцкім райвыканкаме маладыя грамадзяне, якім споўнілася 14 год, атрымалі пашпарты.
Начальнік упраўлення па грамадзянству і міграцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Крукаў павіншаваў клімаўчан са знамянальнай падзеяй і пажадаў юнакам і дзяўчатам поспехаў у вучобе.
Вучаніца чацвёртай гарадской школы Марыя Кандраценка ад імя моладзі раёна запэўніла ўсіх, што прысутныя ў зале прыкладуць усе намаганні для таго, каб малая радзіма надалей развівалася і квітнела.                                                                                                                                                                                                                                                                                                           На здымку: юныя клімаўчане атрымалі пашпарты.
Нікіфар МІНЧАНКА.