25 красавіка Клімавіцкая раённая газета адзначае дзень нараджэння

Клімавіцкая раённая газета выдаецца с 25 красавіка 1918 года. У той час яна называлась  «Известия Климовичского уездного Исполнительного комитета Советов крестьянских и рабочих депутатов».

Дзень народзін у  газеты

Дзень народзін у раёнкі!

Час узяў імклівы ход,

І газета адзначае

Сёння ўжо сто першы год!

Ды з гадамі мы мацнеем,

Цвёрдым поступам ідзём.

Не старэем, а — сталеем,

Сваю лінію вядзём.

Не стамляемся ніколі:

На заводзе мы і ў полі;

Мы для горада і вёскі,

Для дзяцей і для дарослых.

Чытачам нясе навіны

Наша кожная старонка.

…Дзень сягоння асаблівы —

Дзень народзін у раёнкі!