Навучэнка УА “Сярэдняя школа № 4 г. Клімавічы” Анастасія Напрэенка ўзнагароджана спецыяльным дыпломам за ўдзел у літаратурным конкурсе  “Бацькаўшчына светлая мая”

Навучэнка УА “Сярэдняя школа № 4 г. Клімавічы” Анастасія Напрэенка ўзнагароджана спецыяльным дыпломам за ўдзел у літаратурным конкурсе  “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечанага Году малой радзі

Гэты конкурс — сумесны праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і часопіса “Маладосць”. Праводзіўся ён з кастрычніка 2018-га па верасень 2019 года, ў трох узроставых катэгорыях — да 16 гадоў, 16 — 35 гадоў,  35 гадоў і старэйшыя, меў дзве намінацыі — «Паэзія» і «Эсэ». Старшынёй журы быў лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі паэт Мікола Мятліцкі.

Творчая група праекта атрымала 868 заявак ад 346 аўтараў. У фінал выйшлі 72 канкурсанты.

5 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ў Вялікай студыі Дома радыё адбылося ўзнагароджанне аўтараў лепшых твораў і былі названыя лаўрэаты спецыяльных намінацый. Насця Напрэенка атрымала спецыяльны дыплом за верш “Балада пра салдата”. Шчыра віншуем нашу зямлячку!

Галіна Цыганкова.