Вялікдзень

Вялікдзень — дзень для вернікаў вялікі!
Адкрыўся Бога Новы Запавет!
Хрыстос народ пад абярэг заклікаў,
Праз веру запаліў Нязгасны Свет!
На ім вянок цярновы, крыж пакутны,
А сам, на смерць вядомы без віны,
На тым крыжы распяты і прыкуты —
Свет цэлы ўратаваў ён без маны.
Праз мукі, кроў…
Праз здзекі спёку, смагу…
Пакорліва чакаў смерць на крыжы.
Ён ведаў, верыў, што ў зямлю не ляжа,
Што ён ужо да Неба на мяжы.
Мінула неўзабаве трое сутак —
Хрыстос паўстаў жывы! Ён уваскрос!
І гэта плён не плётак альбо чутак,
А Воля Найвышэйшая Нябёс!
Ён атрымаў над смерцю Перамогу,
Пазначыў чалавецтву шлях жыцця…
Таму гавораць людзі: “Слава Богу!!!”,
Глыбіні зразумеўшы развіцця.
І стаў Вялікдзень Найвялікшым Святам
Як Брама Бессмяротнасці Душы…
Святкуй яго са шчырасцю заўзятай,
А па жыцці, канешне ж, меньш грашы.

Улад Скамарох.