Клімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў ладзіла канцэрт у гарадскім парку

«Радзіма мая дарагая!» — з гэтай песні ў выкананні духавога аркестра пачаўся канцэрт Клімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Ладзіўся ён у сераду, 5 жніўня, у гарадскім парку.

Мерапрыемства пачалося ў пяць гадзін вечара і доўжылася больш за гадзіну. У парку  было шмат адпачываючых, матуль з дзецьмі, сем’яў, пажылых. Прыйшлі клімаўчане і мэтанакіравана — менавіта каб паглядзець канцэрт.

А паглядзець і паслухаць было каго і што. Выступалі і навучэнцы, і настаўнікі школы.  Кожны выканаўца паказаў сапраўднае майстэрства. Гучала інструментальная музыка, спявалі салісты і ансамблі. Музыка, песні, танцы ֫— усё стварала пачуццё свята. Гледачы не шкадавалі апладысментаў.

“За Беларусь! Суверэнную, справядлівую, бяспечную!” — такі быў дэвіз мерапрыемства.

Выступалі юныя таленты. А дзеці — гэта будучыня нашай краіны. Няхай наша — усіхняя — будучыня будзе шчаслівай!

Дарэчы, у тарговым радзе можна было купіць розныя прысмакі, безалкагольныя напоі, а таксама цацкі і сувеніры.

Галіна Цыганкова.