Клімаўчане прынялі ўдзел у Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах

Шмат людзей, мерапрыемстваў, цудоўнае надвор’е. Усе гэта спрыяла паспяховаму правядзенню 6 верасня 27-га Дня беларускага пісьменства у цудоўным куточку Магілёўшчыны — Бялынічах. Фестывалі кнігі, беларускай кухні, літаратурныя імпрэзы, канферэнцыі, выставы і тэматычныя пляцоўкі — арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму, дзе кожны мог знайсці мерапрыемства па душы.

Клімаўчане прынялі ўдзел у Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах Клімаўчане прынялі ўдзел у Дні беларускага пісьменства ў БялынічахНашы землякі (аддзел ідэалагічнай працы,  культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы краязнаўчы музей, цэнтральная раённая бібліятэка, рэдакцыя раённай газеты «Родная ніва») падрыхтавалі тэматычную пляцоўку «Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя», дзе была адлюстравана самабытная гісторыя тых часоў. Разнастайную канцэртную праграму прапанавалі ўдзельнікам свята супрацоўнікі раённага цэнтра культуры, Раднянскага  сельскага Дома культуры. Клімаўчане прынялі ўдзел у Дні беларускага пісьменства ў БялынічахЦікавую выставу, прысвечаную жыццю і творчасці нашага  вядомага пісьменніка Івана Пехцерева, арганізавалі працаўнікі раённай бібліятэкі. Шмат людзей пабывала і на выставе Клімавіцкага Дома рамёстваў. Таксама на Дзень пісьменства прыехалі прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемств Клімаўшчыны.

Эстафету Дня беларускага пісьменства у Бялыніч прыняў горад Копыль Мінскай вобласці.