21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята яшчэ маладое — яму толькі 21 год.

Нагадаем: з 26 кастрычніка па 17 лістапада 1999 года ў Парыжы праходзіла трыццатая сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. На ёй і быў зацверджаны дзень падтрымкі моўнай разнастайнасці — 21 лютага, Міжнародны дзень роднай мовы.
На Зямлі існуе больш за 7 тысяч моў.
Кожная афіцыйная мова ААН мае сваё свята. Так, 20 сакавіка адзначаецца Дзень французскай мовы, 20 красавіка — кітайскай, 23 красавіка — англійскай, 6 чэрвеня — рускай, 12 кастрычніка — іспанскай, 18 снежня — арабскай мовы. 26 верасня адзначаецца Еўрапейскі дзень моў, 18 жніўня — дзень агульнай мовы.
Мы — беларусы. І павінны ведаць, берагчы і шанаваць беларускую мову, мову нашых продкаў. І ганарыцца ёю. Нездарма ж Дзяржаўны гімн нашай краіны выконваецца на беларускай мове.