Супрацоўнікі дзіцячага аддзела Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы

Як кажуць, беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў.

Як паведаміла загадчык дзіцячым аддзелам Цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміла Маслава, падчас акцыі  «Любімае слова на беларускай мове», якая прайшла ў дзіцячым аддзеле, рабяты пісалі на стыкерах словы на беларускай мове і прыклейвалі на паперу. У канцы дня ўся яна была запоўнена словамі аб роднай мове: прыгожая, адметная, сакавітая, дзіўная, найлепшая, непаўторная і шмат якімі іншымі.

Супрацоўнікі дзіцячага аддзела Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы Супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з настаўнікам Клімавіцкай ДШМ Кацярынай Савіцкай правялі акцыю «Я чытаю на роднай мове». Вучні пачатковых класаў  загадзя рыхтавалі беларускія паэтычныя творы. Вершы былі свежыя, энергічныя і гаваркія, каб пасля  іх успрымання слухачам было над чым паразважаць, а, можа, каму і загаварыць па-беларуску. А яшчэ дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах «Бой скарагаворак», «Адгадай казку», «Крыжаванка».

Супрацоўнікі дзіцячага аддзела Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовыДа цыкла мерапрыемстваў далучыліся кніжныя выставы. Выстава-прагляд «Беларуская казка — розуму падказка», з дапамогай  якой чытачы змаглі праверыць свае веды ў народнай творчасці. Рабяты стараліся  выкарыстоўваць толькі беларускія словы. У ходзе выставы-гульні  «Мелодыя роднага слова» трэба было адказаць на пытанні бібліятэкараў. Пытанні былі самыя разнастайныя: пра беларускія стравы, пра вядомых гістарычных дзеячаў, пра  адметную літару беларускага алфавіту «Ў» і інш.

Спадзяемся, што мерапрыемствы, якія супрацоўнікі бібліятэкі прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі. Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!