У Ціманаўскай сярэдняй школе Клімавіцкага раёна прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы

З любоўю да роднай мовы: цікавае мерапрыемства прайшло на гэтым тыдні ў Ціманаўскай школе.

Па словах Алены Макарэвіч,  намесніка дырэктара па вучэбнай працы Ціманаўскай школы, ў цікавае падарожжа па  абшарах  роднай мовы  адправіліся вучні  пачатковых класаў напярэдадні Дня роднай мовы. Шматлікія займальныя заданні падрыхтавалі для вучняў школы супрацоўнікі мясцовай бібліятэкі. Сумаваць не давялося нікому:  вучні  разгадвалі крыжаванкі, адгадвалі загадкі,  спрабавалі сябе  ў якасці перакладчыкаў, чыталі вершы беларускіх паэтаў.

Напрацягу  ўсяго мерапрыемства гучала мілагучная, жывая, прыгожая родная мова. Мова, якая засталася нам у спадчыну ад нашых продкаў, —  вялікая каштоўнасць,  якая садзейнічае далучэнню дзяцей да   вытокаў народнай мудрасці, гонару за сваю Радзіму.