Як у Клімавічах вясну віталі

У Клімавічах, на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры, 13 сакавіка ладзіліся народныя гулянні. Клімаўчане праводзілі зіму і гукалі вясну.(А гукаць варта было, і вельмі гучна, бо яна, здаецца, сёлета недзе заблудзілася).

На Масленіцу хапала прыдумак і штукарства. На іх былі здатныя і артысты раённага цэнтра культуры. Яны прапаноўвалі гледачам розныя тэматычныя гульні і конкурсы, спявалі песні. Разам вадзілі карагоды. Было весела і цікава.

Вядучыя ўспомнілі кожны дзень Масленіцы. Першы день называлі “Сустрэчай” ці  “Стрэчанне”. У гэты дзень Масленіцу сустракалі і велічалі. Вясёлымі спевамі павітаў Масленіцу народны ансамбль народнай песні “Беразуха”.

Другі дзень свята называўся “Зайгрышы”, ці “Загвіны”. Гледачам прапанавалі гульню — заплесці касу з ільна (чым даўжэй каса, тым даўжэй будзе і лён).

У сераду на Масленіцу цешчы пяклі бліны і чакалі да сябе ў госці зяцёў. І конкурс быў “блінны”: трэба было адгадаць, колькі ў горцы бліноў.

Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі Як у Клімавічах вясну віталі

Чацвёрты дзень называўся “Дзень святога Уласа”. Лічылася, што ў гэты дзень павінен першы раз праспяваць жаваранак. А яшчэ ў гэты дзень ушаноўвалі маладых, якія пажаніліся ў гэтым годзе і хадзілі ў лазню. І тут вядучыя правялі гульню “Лазня”.

“Цешчыны вячэркі” — так называўся пяты дзень свята. У гэты дзень зяці сваіх любімых цешчаў у госці запрашалі і зноў жа частавалі блінамі. У жартоўнай гульні хлопцы “пяклі бліны”: з завязанымі вачыма ставілі патэльні на стулы.

У шосты дзень нявестка збірала да сябе ў госці ўсю мужаву радню. (Сімвалічна гэта зрабілі, патаньчыўшы полечку).

З 8 па 14 сакавіка доўжыўся Масленічны тыдзень. Апошні дзень называўся Даравальная нядзеля (Прабачальная, Цалавальная нядзеля).

У гэты дзень людзі не толькі просяць адзін у аднаго прабачэння і цалуюцца ў знак прымірэння, але і развітваюцца са святам.

Акрамя “Беразухі”, песні гасцям дарылі народны  ансамбль народнай  песні   «Цімаўляне» Ціманаўскага сельскага Дома культуры, народны жаночы вакальны  ансамбль «Задорніцы» раённага цэнтра культуры.

На свяце можна было падмацавацца смачнымі блінцамі і шашлыком, гарачым чаем. Хто хацеў, мог набыць на памяць сувенір.